Ю́нцаўшчына — ручай у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Кабылянка (басейн Віліі). Даўжыня ручая 3,2 км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Юнцавічы, упадае ў Кабылянку за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалацце. Рэчышча на працягу 2,3 км (ад вёскі Юнцавічы да вусця) каналізаванае. За 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Юнцавічы на рацэ створана плаціна і сажалка (плошча 0,07 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Віліі Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна