Цёша () — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 311 км. Плошча вадазбору 7800 км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 4 м³/с (за 261 км ад вусця, каля сяла Натальіна — 23,5 м³/с). Сярэдні аб’ём сцёку 0,742 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Прыволжскім узвышшы, прыкладна за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Лукаянаў. Упадае ў Аку ніжэй горада Мурам. Працякае Цёша ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад па Прыволжскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Окска-Цёшскай нізіне. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку красавіка. Жыўленне Цёшы мяшанае, з перавагай снегавога. У басейне ракі 374 возеры і вадасховішча агульнай плошчай 12,2 км².
Прытокі Цёшы: Пойка, Пша, Нарзімка, Нацма, Акша, Шамка, Іржа, Ціржа, Нуча, Лемець, Шылакша, Сярожа, Ледзь і інш.Государственный водный реестр РФ
Каля ракі гарады Арзамас, Лукаянаў, гарадскія пасёлкі Шаткі, Цёша, сяло Натальіна і іншыя населеныя пункты.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Ретеюм К. Ф. Тёша // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)