Хамайнк () — адзінка адміністрацыйнага падзелу Арменіі другога ўзроўню. Тэрмін таксама перакладаецца на беларускую мову як абшчына ці муніцыпалітэт.

Тэрыторыя рэспублікі падзеленая на дзесяць марзаў і горад Ерэван. Марзы раздзеленыя на 502 хамайнкі, з якіх 457 сельскія і 42 гарадскія. Горад Ерэван, падзелены на 12 раёнаў, таксама лічыцца хамайнкамУ выніку кансалідацыі ў Арменіі застанецца 120-140 хамайнкаў — Panorama.am (на армянскай мове).

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Арменіі Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі