Су́на () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Карэлія. Упадае ў Анежскае возера (басейн Нявы).
Даўжыня ракі 280 (282Суна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») км. Плошча вадазбору 7670 км². Сярэдні расход вады складае 66 м³/с на адлегласці 30 км ад вусця. Рака бярэ пачатак з возера Ківіярві (Ківі-Ярві) на Заходне-Карэльскім узвышшы. Працякае праз некалькі азёр і ўпадае ў Кандапожскую губу Анежскага возера каля сяла Янішполе. Жыўленне снегавое і дажджавое. На рацэ маюцца парогі і вадаспады, у тым ліку знакаміты вадаспад Ківач (за 32 км ад вусця, на тэрыторыі Дзяржаўнага запаведніка «Ківач»). У выніку будаўніцтва Гірваскага гідравузла сцёк ракі быў накіраваны па канале на каскад ГЭС (у т.л. Кандапожская ГЭС) і затым у Кандапожскую губу. Сцёк у старым рэчышчы (ніжэй плаціны Гірваскага гідравузла) складае 4,97 м³/с (0,157 км³/год).
Сярод прытокаў: Сандалка, Семч (Семча), Чэранга, Каранга, ручай Ярмянда і інш.Государственный водный реестр РФ Густата рачной сеткі ў басейне Суны складае 0,39 км/км², азёрнасць — каля 9 %.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Суна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Государственный заповедник «Кивач»
Катэгорыя:Рэкі Карэліі Катэгорыя:Басейн Анежскага возера