Барыс Абрамавіч Беразоўскі (, Масква — ) — буйны расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у блізкае акружэнне Б. Ельцына, палітычны апанент У. У. Пуціна.

З 20 верасня 2001 г. знаходзіцца ў вышуку ў РФ па абвінавачванні ў махлярстве, адмыванні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. Жыве ў Вялікабрытаніі як палітычны бежанец. З 2003 г. мае брытанскі дакумент (Travel document) на імя «Платон Еленин»Сваё рашэнне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога з'яўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна — «Алігарх»; Алена () — імя жонкі Беразоўскага. (). З'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства ІзраіляБерезовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля . У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго багацце ў 3 млрд долараў. У 1990-я гады ўдзельнік г. зв. «сямібанкіршчыны».

Літаратура Скурко А. Барыс Беразоўскі: майстар блефу // Наша гісторыя, №2, 2019, с. 32-34. ISBN 2617-2305

Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа