О́льдржых Ве́лен (), пры нараджэнні Ольдржых Волек (; 15 верасня 1921, Брно-Тураны, Чэхаславакія — 4 мая 2013) — чэшскі акцёр. Тэлегледачам вядомы дзякуючы паспяховаму тэлесерыялу «Не судзіце Славакію» паводле аднайменнай кнігі Здэнека Галушкі, дзе ён выканаў адну з галоўных роляў разам з папулярным славацкім акцёрам Ёзэфам Кронерам.

Біяграфія Скончыўшы гімназію і кансерваторыю ў Брно, пэўны час гуляў у тэатры ў Чэшскіх Будзяёвіцах, які пазней быў гвалтоўна пераселены нацыстамі ў Табар. Падчас нацысцкай акупацыі Ольдржых Велен пэўны час быў увязнены ў Коўніцкім інтэрнаце (Брно), які ў часы Другой сусветнай вайны выконваў функцыі асноўнай мараўскай вязніцы брненскага гестапа.

Цягам шаснаццаці гадоў працаваў у тэатры ў Оламаўцы, некалькі гадоў быў таксама членам акцёрскага калектыва кінастудыі Barrandov Studio, выступаў у легендарным ў Празе.

Быў вельмі паспяховым акцёрам, за сваё жыццё згуляўшы ў амаль 300 фільмах, у тым ліку ў 5 серыях серыяла «Хамяк у начной кашулі» і ў 5 серыях «Вяртання Арабелы».

Спасылкі Біяграфія і фільмаграфія Чэхаславацкая фільмавая база дадзеных Kinobox.cz

Катэгорыя:Акцёры Чэхіі