Садавіна — кулінарнае паняцце — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або куста. Разнавіднасцю садавіны з’яўляюцца таксама некаторыя ягады.

Садавіной звычайна называюць кожны плод, які складаецца з мякаці і насення і ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна ж — плады травяністых раслін, якія маюць мяккія, непакрытыя драўнянай карой сцёблы.

На думку батанікаў, кожны плод, разам з насеннем, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды: Плод з сакавітай мякаці з насеннем (цытрусавыя, дыні, ягады, яблыкі); Плод з сакавітай мякаці з адной буйной цэнтральнай косткай (чарэшня, сліва, персік). Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)

Садавіна з’яўляецца важным складнікам ежы чалавека і многіх жывёл.

Катэгорыя:Харчовыя прадукты