Выбухі ў Віцебску — два выбухі, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 годзе. Агульная колькасць параненых ад выбухаў склала 52 чалавекі.
Першы выбух Першы выбух адбыўся 14 верасня ў 18:45 каля аўтобуснага прыпынку «Плошча Свабоды» на праспекце Фрунзэ. Нягледзячы на час пік, колькасць параненых склала ўсяго 2 чалавекі. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая паражаючымі элементамі ў выглядзе цвікоў ды гаек. Бомба ўяўляла сабой металічную шклянку, якая была схавана ў клумбе з кветкаміhttp://www.br.minsk.by/index.php?article=25684&year=2005 .
Другі выбух Другі выбух адбыўся праз тыдзень пасля першага. 22 верасня каля 22:17 каля кавярні «Эрыдан» выбухнула мацнейшая за папярэднюю бомба, начыненая такімі ж паражаючымі элементамі. У выніку былі паранены 50 чалавек. Бомба, якая ўяўляла сабой шклянку, была схавана ў кветкавай клумбе.
Расследаванне Адказнасць на сабе ўзяла «Беларуская народна-вызваленчая армія». Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Зламыснае хуліганства». З вінаватых нікога не знайшліhttp://gazetaby.com/index.php?sn_nid=14797&sn_cat=35. Толькі пасля тэракта ў Мінскім метро была знойдзена сувязь паміж тэрактамі. Быў затрыманы падазроны ў злачынствах і ён акрамя выбуху ў метро прызнаўся таксама ў выбуху на святкаванні Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і выбухах у Віцебскуhttp://lenta.ru/articles/2011/04/14/lecter/.
Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2000-х Катэгорыя:Верасень 2005 года Катэгорыя:Падзеі 14 верасня Катэгорыя:Падзеі 22 верасня