Пунктуацыя (: ад punctum — «кропка») — унармаваная сістэма правіл ужывання на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзялення тэксту адпаведна яго лагічным, сінтаксічным ды інтанацыйным асаблівасцям.

Табліца знакаў пунктуацыі Сімвал Назва Функцыя. кропка Сканчае сказы, пазначае скарачэнні., коска Аддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элементаў у пералічэнні, звароты.; кропка з коскай Функцыянальна падобна да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі.: двукроп’е Аддзяляе сказ ці яго частку, якая развівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове.! клічнік Сканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ.? пытальнік Паказвае на сказ, які мае ў сабе пытанне.–— працяжнік Аддзяляе галоўныя часткі сказа, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказа, частку дыялогу, паказвае паўзу ў дзеянні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропускамі.‐ дэфіс Злучае цесна звязаныя словы, у канцы радка азначае перанос слова. Пішацца без пропускаў.… шматкроп’е Азначае няскончаны, абарваны сказ.«»„“‘"" двукоссе Азначае простую мову, цытаты і пад.()[]{}〈〉 дужкі Азначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту./ касая рыса Аддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы. Кропка, коска, клічнік, пытальнік, двукроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасля слова, пасля чаго робіцца пропуск. Тэкст у дужках альбо двукоссі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропускі не ўстаўляюцца.

Спасылкі

Катэгорыя:Тыпаграфіка