Карына Алегаўна Дзямідзік (Таранда; нар. , Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка, спецыялізуецца на скачках у вышыню.

Срэбраны прызёр Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў (2017, Італія). У 2018 годзе Карына Таранда заваявала залаты медаль у скачках у вышыню на маладзёжным чэмпіянаце свету (U-20) па лёгкай атлетыцы ў Тамперэ (Фінляндыя), з другой спробы яна ўзяла 1 м 92 см і ўсталявала юніёрскі рэкорд Беларусі сярод дзяўчатwww.belta.by.

Займалася лёгкай атлетыкай у баранавіцкай СДЮШАР № 2. Студэнтка БДУФК.

Зноскі

Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года