Касмалагі́чная сінгуля́рнасць (ад — асобны, асаблівы) — асаблівы стан у пачатку касмалагічнага расшырэння Сусвету ў і некаторых іншых касмалагічных мадэлях агульнай тэорыі адноснасці (АТА), што ляжаць у аснове сучаснай касмалогіі. Характарызуецца разбежнымі значэннямі шчыльнасці энергіі матэрыі, інварыянтаў і іншых параметраў.
Існаванне Сусвету ў часе ў рамках гэтых мадэлей у мінулым абмежавана касмалагічнай сінгулярнасцю. Наяўнасць яе ў касмалагічных рашэннях АТА сведчыць аб непрыдатнасці класічнай АТА у вобласці экстрэмальных умоў. Рабілася мноства спроб рашэння праблемы сінгулярнасці, якія прывялі да пабудовы некаторых рэгулярных касмалагічных мадэлей, у прыватнасці, пабудаваны рэгулярныя закрытыя інфляцыйныя касмалагічныя мадэлі ў рамках АТА і . Існаванне Сусвету ў такіх мадэлях у мінулым і будучым не абмежавана ў часе. Стадыі касмалагічнага расшырэння папярэднічае стадыя сціскання, а замест сінгулярнасці выступае стан з экстрэмальна вялікімі (магчыма, планкаўскімі) значэннямі шчыльнасці энергіі, тэмпературы і іншых параметраў. З гэтага стану пачынаецца расшырэнне Сусвету, якое падобна да Вялікага Выбуху і мае экспаненцыяльны характар у інфляцыйных мадэлях.
Згодна з тэарэтычнымі і назіральнымі данымі працягласць касмалагічнага расшырэння («узрост Сусвету») у межах 10—20 млрд гадоў.
Літаратура
Силк Дж. Большой взрыв: Пер. с англ. — М., 1982. Вайнберг С. Первые три минуты: Пер. с англ. — М., 1981. Хокинг С. Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр: Пер. с англ. — СПб., 2000. Minkevich A.V. Vacuum gravitational repulsion effect and regular inflationary cosmology // X International Seminar «Nonlinear Phenomena in Complex Systems». Minsk, 2001.
Катэгорыя:Фізічная касмалогія Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Агульная тэорыя адноснасці