Ма́на (у вярхоўі — Правая Мана; ) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 475 км. Плошча вадазбору 9320Река Мана // Государственный водный реестр РФ км². Сярэдні расход вады каля 100 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночных адгор’ях Усходняга Саяна, на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Канскае Белагор’е. Да зліцця з ракой Левая Мана мае назву Правая МанаИванов В. В. Мана // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Мана, у напрамку на ўсход ад горада Дзіўнагорск. Рэчышча Маны ў верхнім цячэнні парожыстае, у сярэднім — меандруючае і разгалінаванае. Замярзае звычайна ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейн ракі развіты карст.

Мана прымае сцёк з больш за 300 прытокаў. Сярод іх: Левая Мана, Аланжык, Вялікі Арзыбей, Малы Арзыбей, Ангул, Мімія (Міна), Кіяй, Вялікі Шыр, Вялікі Унгут, Малы Унгут, Драгуніха, Жэржул, Кайлята, Улдат, Урман, Ізык, Малая Зыранка, Вялікая Зыранка, Негнет і інш.

У ніжнім цячэнні рака з’яўляецца паўднёвай мяжой прыроднага запаведніка «Стаўбы»Заповедник «Столбы» .

Літаратура

Спасылкі Река Мана // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Мана // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея