Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Францыска Скарыны. Да 2005 года мела назву Старабарысаўскі тракт. Аддзяляе Першамайскі раён ад Партызанскага. Ідзе ад вул. Філімонава за МКАД да Старынаўскай вуліцы.
Забудова
Няцотны бок № 11 — Дом Міласэрнасці
№ 13 — навучальны корпус № 7 БДПУ (1982, архітэктары І. Боўт, А. Ганчароў, Ю. Дзяменцьеў). Пабудаваны як будынак Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Цяпер у будынку размяшчаюцца факультэт эстэтычнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі БДПУ. № 15 — Інстытут жылля — НДПТІБ імя Атаева С. С. № 15б — Інстытут БелНДІБ (вуліца Акадэміка Купрэвіча, 2) — Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі
Цотны бок № 2 — Гандлёвы дом Азербайджана Жылы комплекс «Язмінавая-1» Жылы комплекс «Парк-Сіці» № 4 — Гасцініца ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» № 8 — Бізнес-цэнтр «Імперыял» № 8/1 — інтэрнат Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі № 8/2 — навучальны корпус № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі № 10 — Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі № 12 — Бізнес-цэнтр «Валеа-цэнтр» № 16 — Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці № 20 — Мінскае РУУС. Мінскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь № 24 — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі № 36 — Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі Паркі і скверы Парк Пісьменнікаў і безназоўны парк у Сляпянскай воднай сістэме, шмат лесапаркаў.
Спасылкі
Вуліца Скарыны на maps.tut.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)
Мінск