«Сага пра ведзьмара» () — цыкл кніг польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага ў жанры цёмнае фэнтэзі. Першае апавяданне цыкла выйшла ў 1986 годзе, а апошняя кніга — у 2024. На аснове твораў цыкла былі зняты два тэлесерыялы (польскі (2001) і амерыканскі ад Netflix (з 2019)), выпушчаны тры гульні для розных гульнявых платформ («Вядзьмар», «Вядзьмар 2: Забойцы каралёў» і «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне»), напісана і пастаўлена рок-опера, выдаваліся коміксы.

Сюжэт Галоўным героем серыі з’яўляецца вядзьмар Геральт з Рывіі — паляўнічы на монстраў, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця людзей. У дзяцінстве ён, як і іншыя ведзьмары, быў падвергнуты мутацыям, праз якія атрымаў высокія баявыя здатнасці: павышаная сіла, хуткасць рэакцыі, паскораны метабалізм. Асноўная праца Геральта — за грошы знішчаць небяспечных пачвар.

У адпаведнасці з уласным кодэксам паводзін, ён імкнецца не ўдзельнічаць у палітычных інтрыгах каралёў і чарадзеяў, аднак у выніку аказваецца ўцягнуты ў складаны вузел супрацьстаяння паўночных каралеўстваў і магутнай паўднёвай імперыі Нільфгаард. Геральт спрабуе абараніць Цыры (Дзіця-Нечаканасць), юную прынцэсу зруйнаванага каралеўства Цынтра, прызначаную яму яшчэ да яе нараджэння. Цыры становіцца цэнтрам інтарэсаў уплывовых сіл (імператар Нільфгаарда, чарадзей Вільгефорц, Ложа чарадзеек), бо яе нашчадку прадказана вырашыць лёс свету. Атрымаўшы ад сваіх прыёмных бацькоў (Геральта і яго каханкі, чарадзейкі Енэфэр) сімвалічныя дары-ўменні: вядзьмарнае — валодаць мячом і чарадзейскае — магіяй, зведаўшая ў далейшым цяжкія выпрабаванні, Цыры становіцца нароўні з Геральтом галоўным героем сагі.

Творы цыкла «Апошняе жаданне» (), зборнік апавяданняў (1993) Вядзьмар (Wiedźmin) Доля праўдыВядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с.: іл. ISBN 978-985-7210-26-8 (Зерне праўдыЗерне праўды; пер. з пол. Аляксандр Сакалоў (Далягляды, 1992: замежная літаратура. / [рэдкалегія: А. Гардзіцкі (укладальнік), А. Вярцінскі (галоўны рэдактар) і інш.] — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 278 с.)) (Ziarno prawdy) Меншае зло (Mniejsze zło) Цана пытання (Kwestia ceny) Край зямлі (Kraniec świata) Апошняе жаданне (Ostatnie życzenie) «Меч наканавання» (), зборнік апавяданняў (1992) Мяжа магчымага (Granica możliwości) Асколак лёду (Okruch lodu) Вечнае полымя (Wieczny ogień) Крыху ахвярнасці (Trochę poświęcenia) Меч наканавання (Miecz przeznaczenia) Штосьці большае (Coś więcej) «Кроў эльфаў» () (1994) «Час Пагарды» () (1995) «Хрышчэнне агнём» () (1996) «Вежа Ластаўкі» () (1997) «Уладарка Возера» () (1998) «Сезон навальніц» () (2013) «Скрыжаванне крумкачоў» () (2024)

Асобна стаяць апавяданні «Дарога, з якой не вяртаюцца» () (1988) і «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца» () (1992), якія не маюць прамога дачынення да цыкла пра ведзьмака (у апавяданні «Дарога, з якой не вяртаюцца» апісваюцца меркаваныя бацькі ведзьмара — друідка Вісэна і наёмнік Корын), дзеянне якіх адбываецца ў тым самым сусвеце.

Беларускія пераклады Сапкоўскі, А. Зерне праўды; пер. з пол. Аляксандр Сакалоў // Далягляды, 1992: замежная літаратура. / [рэдкалегія: А. Гардзіцкі (укладальнік), А. Вярцінскі (галоўны рэдактар) і інш.] — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 278 с. Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с. : іл. ISBN 978-985-7210-26-8. Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с. : іл. ISBN 978-985-7210-62-6. Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8. Вядзьмар. Час ганьбы / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — 2024. — 392 с. ISBN 978-839-7029-23-1. Хрышчэнне агнём. 2025.

Спасылкі «Светы Анджэя Сапкоўскага» — афіцыйны рускі сайт Вікі-сайт пра свет Вядзьмара