Ісак I Камнін (? — , Студыйскі манастыр) — імператар усходнерымскі (1057—1059), фактычны родапачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, вядомага дзеяча часоў імператара Васіля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою балгарскага цара Івана-Уладзіслава.
Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Візантыйскай імперыі, ваяваў з сельджукамі. Быў пазбаўлены пасады імператрыцай Феадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў Канстанцінопалі, але праз два гады, пасля палітычнага паражэння, саступіў сталец Канстанціну Дуку. Адрокся ад ўлады ў снежні 1059. Пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр. Хварэў на эпілепсію.
Крыніцы
Літаратура Дашков С. Б., «Императоры Византии» М. 1997 Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001
Катэгорыя:Візантыйскія імператары XI стагоддзя Катэгорыя:Камніны