21vek.by — беларускі анлайн-гіпермаркет, які спецыялізуецца на продажы электронікі і бытавой тэхнікі, тавараў для дому і іншага. З’яўляецца адным з лідараў інтэрнэт-гандлю ў Рэспубліцы Беларусь.
Бізнес-мадэль 21vek.by характарызуюць як анлайн-гіпермаркет, у яго каталогу больш за 450 000 найменняў тавараў.
Гісторыя Кампанію заснавалі ў 2004 годзе тры студэнты юрфака БДУ — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. Як пачатковы капітал выкарысталі каля 4,5 тыс. долараў, заробленыя падчас летніх канікул у ЗША.
Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласны склад у Мінску плошчай каля 15 000 кв.м. Для своечасовай дастаўкі тавараў без пасрэднікаў ёсць уласны парк аўтатранспарту, які налічвае звыш 209 машынZubr Capital стал акционером онлайн-гипермаркета 21vek.by .
У 2017 годзе фонд прамых інвестыцый Zubr Capital (кампанія «Зубр Капітал») інвесціраваў у развіццё анлайн-гіпермаркета 21vek.by і стаў уладальнікам блакіруючага пакета акцый кампаніі.
У лютым 2018 года ў Магілёве адкрыўся першы фірменны пункт выдачы заказаў. Сярод рэгіёнаў Беларусі, Магілёў стаў першым абласным цэнтрам пасля Мінска, у якім з’явіўся такі пункт выдачы. 10 мая 2018 года адбылося адкрыццё пункта заказаў ў Брэсце, 18 мая — у Гродна, 9 чэрвеня — у Наваполацку, 26 ліпеня — у Віцебску, 23 жніўня — у Бабруйску.
Кампанія 21vek.by стала генеральным партнёрам гарадскога музычнага фестывалю, які быў праведзены 1 ліпеня 2018 года з удзелам такіх зорак, як Земфіра, Бумбокс, Дэльфін, Therr Maitz, LP.
Дзейнасць Па выніках 2016 года згодна з рэйтынгам Alexa Rank 21vek.by уваходзіць у топ-15 папулярных беларускіх сайтаў, сярод створаных беларусамі або беларускімі кампаніямі.
На пачатак 2017 года ў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў 21vek.by займаў 2 месца сярод інтэрнэт-магазінаў па колькасці наведвальнікаў (1 месца — aliexpress.com).
Па стане на 2018 год штат кампаніі складае больш за 850 чалавек.
Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласную бонусную праграму, удзельнікі якой могуць часткова аплачваць свае пакупкі назбіранымі баламі.
Узнагароды 21vek.by два разы прызнаваўся пераможцам у рамках Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» — у 2016 і 2017 гадах.
У 2017 годзе прысуджана прэмія «Нумар адзін» у намінацыі Анлайн-гіпермаркет прамтавараў № 1.
Гл. таксама Onliner.by
Спасылкі Афіцыйны сайт 21vek.by 21vek.by на сайце vk.com 21vek.by на сайце facebook.com 21vek.by на сайце instagram.com 21vek.by на сайце youtube.com 21vek.by на сайце twitter.com
Катэгорыя:Інтэрнэт-магазіны Катэгорыя:Байнэт Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе