Аляксе́й Ві́ктаравіч Дабраво́льскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Ліда».

Клубная кар’ера З 17 гадоў стаў гуляць за мінскае «Дынама». У 2005 годзе з-за недахопу гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду «Дарыдзе». У сакавіку 2006 года быў аддадзены ў арэнду ў расійскі клуб «Металург» (Краснаярск), пасля вяртання ў ліпені правёў толькі адну сустрэчу ў складзе сталічнага «Дынама».

У 2007 годзе перайшоў у клуб «Мінск», аднак не змог зайграць у аснове. У 2008 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», якая выступала ў Вышэйшай лізе. У складзе каманды Аляксей правёў 6 сустрэч.

У 2009 годзе зноў быў аддадзены ў арэнду ў родны клуб «Ліда». А з 2010 года далучыўся да клуба на рэгулярнай аснове. У сезонах 2011 і 2012 быў прызнаны найлепшым іграком каманды. Пазней стаў таксама капітанам каманды.

У сезоне 2021 быў гуляючым трэнерам, а па яго заканчэнні канчаткова завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу. У ліпені 2022 года пасля адстаўкі Віталя Рашкевіча стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды. У сезоне 2023 застаўся на чале каманды ўжо паўнавартасным галоўным трэнерам.

Міжнародная кар’ера У 2002—2006 гадах гуляў за розныя юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2008 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2011

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Ліда