31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца ў Севільі. Вядучымі цырымоніі сталі шэсць акцёраў і актрыс: Росі дэ Пальма (Іспанія), (Ізраіль), (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), (Расія) і (Германія).
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 21 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшло 49 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 35 еўрапейскіх краін. 10 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Халодная вайна», адзначаная пяццю намінацыямі. Яшчэ тры фільмы атрымалі па чатыры намінацыі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар». 15 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях. Упершыню сярод тэхнічных намінацый быля прысуджана прэмія ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс, а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту .
Храналогія падзей Месца правядзення 31-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі было абвешчана 12 лістапада 2016 года, прымаючым еўрапейскім горадам была абрана Севілья.
Абвяшчэнне намінантаў і пераможцаў будучай кінапрэміі распачалося яшчэ ўлетку 2018 года. Першым вядомым лаўрэтам стала іспанская актрыса Кармен Маўра, 26 ліпеня было аб’яўлена, што яна будзе ўганаравана Прэміяй еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні.
Неўзабаве пачаўся адбор фільмаў для ўдзелу ў асноўных намінацыях кінапрэміі. 21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання. Так званы «доўгі спіс» складаўся з 49 кінастужак вытворчасці 35 еўрапейскіх краін. Пакуль тры з паловай тысячы кінаакадэмікаў былі прыцягнуты да разгляду рэкамендаваных карцін і выбару «кароткіх спісаў» намінантаў, гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у выбары свайго фаварыта. Так, 3 верасня 2018 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 9 кінастужак. Яшчэ адзін конкурс, арыентаваны на шырокую аўдыторыю, распачаўся 25 верасня, калі Еўрапейская кінаакадэмія і абвясцілі пяцёх намінантаў на «Кінапрэмію еўрапейскіх універсітэтаў» (). Да ўдзелу ў выбары пераможцы ў гэтай намінацыі прыцягваецца еўрапейскае студэнцтва.
У кастрычніку быў працягнуты працэс абвяшчэння намінантаў у розных катэгорыях. Так, 4 кастрычніка 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на «». У спіс увайшло 15 кінастужак. 9 кастрычніка быў апублікаваны спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2018 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за першы поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 6 дэбютных карцін. 16 кастрычніка было абвешчана, што Прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе будзе ўганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс. 23 кастрычніка былі абвешчаны яшчэ дзве намінацыі: «Найлепшая еўрапейская камедыя» і «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм».
Намінанты ў асноўных катэгорыях — «Найлепшы еўрапейскі фільм», «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр», «Найлепшая еўрапейская актрыса», «Найлепшы еўрапейскі акцёр» і «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» — традыцыйна былі названы на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі. Абвяшчэнне адбылося 10 лістапада, а лідарам па колькасці намінацый стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», адзначаны ў пяці катэгорыях. Яшчэ тры фільмы былі адзначаны чатырма намінацыямі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар».
Пераможцаў у тэхнічных намінацыях Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 15 лістапада. Лаўрэаты абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: «Найлепшы еўрапейскі аператар», «Найлепшы еўрапейскі мантажор», «Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык», «Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах», «Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму», «Найлепшы еўрапейскі кампазітар», «Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр», «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».
Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была аб’яўлена 27 лістапада. Лаўрэатам Ганаровай прэміяй прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі стаў грэчаскі і французскі кінарэжысёр і сцэнарыст .
31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла 15 снежня 2018 года. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім.
Адбор 21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2018 года. У спіс увайшлі 49 фільмаў вытворчасці 35 еўрапейскіх краін. ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцы«»Ága, , «»«Айка», , , «»«Арытмія», , «», , , «Вайна Анны»«»«Вінаваты»«», «»«»ДонбасСяргей Лазніца, , , , «», , «»Нуры Більге Джэйлан, , , , , , , «», «Догмэн»Матэа Гаронэ, «»Ларс фон Трыер, , , «», Дэніэл Шміт, , «»Бабіс Макрыдыс, «», , «»Майкл Пірс«»Cobain, , «», , «»«», «»Фрэнк Бэры«»MiladaДавід Мрнка«»Ален Дрлжэвік, , , «Мяжа»Алі Абасі, «»Ана Урушадзэ, «», , , , «»Хафштайн Гунар Сігурдсан, , , «Падынгтан 2»«»Pororoca, «»Petra, , «»«», «», «»Малгажата Шумоўска«», «», , «» Dene wos guet geit«»«Факстрот», , «», , «Халодная вайна»Павел Паўлікоўскі, , «»«», , «Шчаслівы Лазар», , ,
Цырымонія 31-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца ў Севільі. Дэкарацыі на сцэне ўяўлялі сабой вобраз гасціннага вулічнага жыцця і прымаючага горада. Цырымонія распачалася з фламенка, выкананага вядомым севільскім харэографам і танцорам . Затым старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд прадставіла вядучых вечара, якімі сталі Росі дэ Пальма (Іспанія), (Ізраіль), (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), (Расія) і (Германія).
Пасля папуры з кліпаў намініраваных фільмаў іспанская актрыса і лаўрэат прэміі «Гоя» уручыла . Узнагароду, пакліканую падкрэсліваць вырашальную ролю сумеснай вытворчасці ў развіцці міжнароднага абмену, атрымалі і з «Heretic Productions» у Афінах. Грэчаскія прадзюсары падзякавалі акадэміі і прысвяцілі ўзнагароду ўсім, з кім яны працуюць.
На сцэну выйшла пераможца мінулага года ў намінацыя «Найлепшая еўрапейская актрыса» і ўручыла ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» італьянцу за яго ігру ў фільме «Догмэн». Прыкметна расчулены, акцёр рабіў кампліменты іншым намінантам за іх ігру і дзякаваў, гаварыў па-італьянску.
Старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд і намеснік старшыні закранулі цяжкую палітычную сітуацыю, у якой апынуліся артысты, што падвяргаюцца цэнзуры і зняволенню. Асаблівая ўвага была прысвечана ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які быў асуджаны на 20 гадоў зняволення і абвясціў галадоўку, і расійскаму рэжысёру , які знаходзіўся пад хатнім арыштам. Заява кіраўнікоў Еўрапейскай кінаакадэміі завяршылася авацыямі ў абарону правоў чалавека.
Нямецкі акцёр , найбольш вядомы па ролях у фільме «Бясслаўныя вырадкі» і серыяле «Радзіма», прадставіў намінантаў на прэмію , якая прысуджаецца маладому шматабяцальнаму рэжысёру за першы поўнаметражны фільм. У гэтым годзе ўзнагароду атрымала стужка «» з Бельгіі. Заявіўшы, што «найвялікшая сіла любога артыста — гэта суперажыванне», рэжысёр прысвяціў узнагароду выканаўцу галоўнай ролі і , маладой транс-дзяўчыне, чыя гісторыя лягла ў аснову фільма.
Шведская актрыса , вядомая на міжнародным узроўні сваёй роляй кронпрынцэсы Швецыі Цільды ў фільме «Kingsman: Сакрэтная служба», прадставіла катэгорыю «Еўрапейскі анімацыйны фільм». Узнагароду атрымалі Рауль Дэ Ла Фуэнтэ і за фільм «» пра легендарнага польскага ваеннага карэспандэнта Рышарда Капусцінскага.
Вядомая па фільме «» люксембургская актрыса прадставіла намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». Рэжысёр і сцэнарыст Павел Паўлікоўскі падзякаваў сваім бацькам, чыё жыццё лягло ў аснову фільма, «за тое, што яны пражылі такое катастрафічнае і ў рэшце рэшт прыгожае жыццё».
Прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс выйшаў на сцэну, каб уручыць Ганаровую прэмію прэзідэнта і рады Еўрапейскай кінаакадэміі , легендарнаму рэжысёру грэчаскага паходжання, які стаў сусветна вядомым у 1969 годзе сваім палітычным трылерам «». У эмацыйнай прамове рэжысёр падзякаваў Віму Вендэрсу і Еўрапейскай кінаакадэміі за тое, што падаюць «прыклад таго, якой павінна быць Еўропа».
Пасля выступу знакамітай спявачкі фламенка Росіа Маркес на сцэну вярнулася Росі дэ Пальма, каб выступіць з жаноцкім пасланнем: «Будзьце моцнымі і любіце сябе, жанчыны!»
Прэмію за Найлепшую еўрапейскую камедыю атрымала стужка «» рэжысёра , які сказаў: «Як першы чалавек з Вялікабрытаніі на гэтай сцэне, ці магу я сказаць: я люблю Еўропу!», і працягнуў «калі розныя краіны аб’ядноўваюцца ў супольнасць, саюз, гэта вельмі добрая ідэя, і я збіраюся вярнуцца з гэтай ідэяй у Вялікабрытанію пасля гэтага вечара!»
З самай вясёлай хвалебнай прамовай вечара выступілі Росі дэ Пальма і , выканаўшы рэпертуар класічных танцавальных песень. Кульмінацыяй сцэны стала ўручэнне прэзідэнтам Еўрапейскай кінаакадэміі Вімам Вендэрсам Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні іспанскай актрысе Кармен Маўры. У слязах, змешваючы англійскую, іспанскую і французскую мовы, Маўра сказала, што вельмі ўсцешана такім прызнаннем і вельмі ганарыцца: «I am very happy with this, encantida, en tous cas, je suis très fier, I am very proud!»
Французская актрыса, былая фотамадэль і спявачка Эманюэль Сенье аб’явіла лаўрэата прэміі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». На сцэну зноў падняўся Павел Паўлікоўскі, і, выкарыстоўваючы магчымасць, прызнаўся: «Відовішча таго, як Кармен Маўра ўвасабляе гэты цудоўны еўрапейскі хаос, што ўнутры нас, кранула мяне да слёз!»
Намінацыю «» прадставіла чэшская актрыса , найбольш вядомая ў свеце па фільмах «» (1999), «» (2003) і «» (2005). Узнагароду атрымала шведская рэжысёрка за фільм «». У сваёй прамове яна падзякавала Інгмару Бергману за тое натхненне, якое ён даў многім рэжысёрам ва ўсім свеце.
Пад авацыі іспанская актрыса уручыла прэмію «Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе» Рэйфу Файнсу. Брытанскі акцёр задаўся пытаннем: «Ці магу я быць англічанінам і еўрапейцам?» і адразу ж адказаў сам сабе: «Катэгарычна так!» «Гэта прыгнятае і засмучае», — сказаў ён пра крызіс у Еўропе і дадаў, — «у Англіі цяпер толькі шум расколу».
Апошнюю ўзнагароду вечара, «Найлепшы еўрапейскі фільм», уручыў брытанскі акцёр , вядомы па фільмах «» (2002) і «12 гадоў рабства» (2013). Не стала здзіўленнем, што гэтую ўзнагароду таксама атрымала стужка «Халодная вайна», якая ў канчатковым выніку атрымала пяць узнагарод.
Пераможцы і намінанты Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў і намінантаў. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Узнагароды за фільм