То́нва, Тонава, Шатылка, Шозімка — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сула (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 48,8 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8‰. Пачынаецца на ўсход ад вёскі Ляўкоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Сулу на захад ад вёскі Рудня. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,3 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сулы (прыток Нёмана)