Герб Гарадзеі — геральдычны знак пасёлка Гарадзея, Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусь. Аўтар — А. А. Шпунт.

Апісанне Блакітнае поле іспанскага шчыта перасякаюць зверху сярэбраны зубчасты пояс, унізе — хвалісты пояс таго ж металу, за якім залатое жазло Меркурыя.

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2001 года № 52.

Гл. таксама Сцяг Гарадзеі

Спасылкі Герб Городеи // «Геральдика Беларуси»

Гарадзея Катэгорыя:Гарадзея Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:2001 год у Беларусі