Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

З кастрычніка 1920 г. Ашмянскі павет знаходзіўся ў складзе Сярэдняй Літвы, з сакавіка 1922 г. да верасня 1939 г. — у Віленскім ваяводстве Польшчы. У 1931 г. тэрыторыя павета складала 2352 км², насельніцтва налічвала 101 542 чалавек. У 1940 г. на яго тэрыторыі былі ўтвораны Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны БССР.

Катэгорыя:Паветы Віленскага ваяводства (1926—1939) Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Беларусі Катэгорыя:1920 год у Польшчы Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе