Крыні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. пасёлакРешение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам ) Крынічны.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бібікаўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бібікі. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з жніўня 1941 года да студзеня 1944 года тэрыторыя сельсавета знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак КрынічныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 124—IX ад 2 кастрычніка 1975 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Бібікаўскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474).. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзена вёска СтрэльскРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня, 1 і 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Крынічны, сельсавет перайменаваны ў КрынічныРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646)..

Склад У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2004 Гаспадаркі, 2004 Насельніцтва, 2009Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Насельніцтва, 2018Акулінка вёска 83 62 62 45Бібікі вёска 211 117 209 192 Гурыны вёска 236 129 190 196Крынічны аграгарадок 1560 519 1858 2219Лубня вёска 32 22 23 14 Матрункі вёска 79 46 86 107Молажава хутар 6 2 4 4Пянькі вёска 8 6 7 3Стрэльск вёска 45 31 48 32Тварычаўка вёска 303 103 335 302

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2822 чалавекі, з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,8 % — украінцы, 0,7 % — цыганы; паводле перапісу 2019 года — 2906 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе