Алякса́ндр Алякса́ндравіч Како́рын (прозвішча пры нараджэнні — Карташо́ўГорад Аляксандра ; ; нар. 19 сакавіка 1991, Валуйкі, Белгародская вобласць) — расійскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола (у арэндзе з «Фіярэнціны») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2012, 2016 і чэмпіянату свету 2014 года.
Клубная кар’ера «Дынама» Перад сезонам 2008 Аляксандр падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клуб адчуваў цяжкасці з нападаючымі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурна» і забіў гол у матчы, які скончыўся на карысць дынамаўцаў з лікам 2:1Александр Кокорин: досье — Футбол. sports.ru., стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.
«Анжы» 3 ліпеня 2013 года на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»Кокорин дал согласие на переход в "Анжи". ФК Динамо Москва. Сума адчэпных склала 19 млн еўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвясціў, што Аляксандр далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дніКокорин в «Анжи» . ФК Анжи.
Вяртанне ў «Дынама» 16 жніўня 2013 года Какорын вярнуўся ў «Дынама», так і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матча. Разам з ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юрый Жыркоў.
«Зеніт» 30 студзеня 2016 года разам з аднаклубнікам Юрыем Жырковым перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт».
8 кастрычніка 2018 года разам з паўабаронцам «Краснадара» Паўлам Мамаевым апынуўся ўцягнутым у крымінальную справу за драку і збіццё чыноўнікаў у маскоўскім кафэ. 8 мая 2019 года быў прысуджаны да 1,5 гадоў зняволення. Па заканчэнні сезона 2018/19, у якім «Зеніт» стаў чэмпіёнам Расіі, пакінуў каманду.
У верасні 2019 года выйшаў на свабоду і падпісаў новы кантракт з «Зенітам», аднак РФС адмовіўся рэгістраваць іграка па-за перыядам заявак, таму ён зможа згуляць за клуб толькі са студзеня 2020 годаРФС отказался регистрировать Кокорина. by.tribuna.com.
У лютым 2020 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Какорына ў «Сочы» на правах арэндыКокорин перешел в «Сочи». by.tribuna.com.
«Спартак» У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»Кокорин перешел в «Спартак». by.tribuna.com.
«Фіярэнціна» У студзені 2021 года перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну», аднак не замацаваўся ў складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года на правах арэнды далучыўся да кіпрскага «Арыса»Футбол. Александр Кокорин перешел в кипрский "Арис", который возглавляет Алексей Шпилевский . pressball.by.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2011 года сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся яго дэбют за зборную.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Сочы Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Лімасол Катэгорыя:Злачынцы Расіі