Клас ()
Клас у матэматыцы — сінонім тэрміна «мноства»; Клас у арыфметыцы — некалькі парадкаў ліку, якія аддзяляюцца адзін ад аднаго раздзяляльным знакам падчас пісьма. Клас у праграмаванні — пэўная сутнасць, якая вызначае пэўныя агульныя паводзіны для аб’ектаў. Клас у класіфікацыі — група прадметаў або з’яў, якія маюць агульныя прыкметы. Клас у біялогіі — крупная група ў таксанамічнай класіфікацыі арганізмаў. Клас у тэорыі катэгорый — інфармацыйная канструкцыя, якая па структуры падобная да мноства, але не з’яўляецца мноствам у сілу азначэння катэгорый класа і мноства.