Дзяжурная аптэка () — іспанскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў сябе на радзіме на канале з 19 верасня 1991 года па 28 снежня 1995 года. Адзін з самых паспяховых іспанскіх серыялаў, які атрымаў шмат узнагарод.
Цыфры і даты Серыял быў першай спробай у гэтым напрамку для тэлевізійнай сеткі Antena 3, працу над якой ачоліў рэжысёр Антоніа Мерсера (Antonio Mercero). 28 снежня 1995 г. была паказана апошняя серыя працягласцю ў 50 хвілін, якая дасягнула рэйтынгу ў 62,8% з 11,5 млн. гледачоў. Усяго ў Іспаніі серыял трансліраваўся пяццю сезонамі, а пазней яшчэ раз чатырма.
У сакавіку 2010 г. быў выпушчаны поўнаметражны фільм — «Дзяжурная аптэка. Апошняе дзяжурства» (Farmacia de Guardia. La última guardia), зняты на аснове серыяла з удзелам асноўных акцёраў ранейшага складу. Гэта была спроба зазірнуць у лёсы персанажаў праз 15 гадоў пасля падзей, паказаных у серыяле.
Сюжэт Серыял распавядае пра жыццё сямейства гаспадыні аптэкі фармацэўта Лурдэс Кана, яе двух сыноў - Кіке і Гільерма, былога мужа - Адольфа Сегура, бацькі - дона Энрыке, якія ўвесь час патрапляюць у розныя забаўныя сітуацыі, у якіх таксама ўдзельнічаюць іх сябры, суседзі і наведвальнікі аптэкі: асістэнткі фармацэўта Пілі і Рэйс, сяброўкі Лурдэс Каталіна і Бягонія, суседкі доння Пакіта, донна Роза з мужам - донам Рыкарда, Марыкілья, Сандра і нават паліцэйскія - сяржант Рамералес і Марыя дэ ла Энкарнасьён.
Персанажы Асноўныя Лурдэс Кана (Concha Cuetos): фармацэўт, ўладальніца аптэкі. У разводзе з Адольфа, з якім мае траіх дзяцей: Ізабель, Кіке і Гільерма. Адольфа Сегура (Carlos Larrañaga): былы муж Лурдэс, з якім яна падтрымлівае добрыя адносіны, нягледзячы на авантуры і нязручныя сітуацыі, у якія ён увесь час уцягвае сваю былую жонку. Ён гульняман і бабнік, з-за чаго ўвесь час адчувае недахоп грошай, але пры гэтым добры сябар і бацька. Гільерма Сегура Кана (Julián González): малодшы сын Лурдэс і Адольфа. Абаяльны і вельмі непаслухмяны хлопчык, вучыцца ў сярэдняй школе. Энрыке "Кіке" Сегура Кана (Miguel Ángel Garzón): старэйшы Сын Лурдэс і Адольфа. Спачатку заканчвае сярэднюю школу, потым - вучыцца ва ўніверсітэце на біёлага, займаецца экалогіяй. Любіць жывёл і ўвесь час прыносіць іх ў аптэку. Дон Энрыке Кана (José Soriano): бацька Лурдэс, таксама былы фармацэўт. Удавец і лавелас, які асабліва цануе загранічных красунь, маладзейшых за сябе, якія адказваюць яму ўзаемнасцю. Пілі Фернандэс (Maruchi León): першая асістэнтка Лурдэс, вельмі наіўная дзяўчына. Рэйс "Каралева" Рамера (África Gozalbes): другая асістэнтка Лурдэс, мае адкрыты і вясёлы характар.
Другарадныя Сандра (Emma Ozores): танцаўшчыца з суседняга бара для мужчын "Котка ў ботках", асістэнтка Лурдэс у апошнім сезоне. Фані (Alicia Rozas): дзяўчынка, якую часова прымае сям'я Кана-Сегура, не ведаючы, што яе маці з'яўляецца ашуканкай і знаходзіцца ў турме. Доння Пакіта (Esperanza Grases): кліентка аптэкі, жыве побач разам са сваім катом Алехандра II, старая і безуважлівая, але добрая і наіўная. Донна Роза (María Luisa Ponte): кліентка аптэкі, жыве побач разам з мужам Рыкарда, уладная і скандальная. Дон Рыкарда (Luis Ciges): муж донны Розы, бязвольны і ўвесь час хворы. Сяржант Рамералес (Cesáreo Estébanez): паліцэйскі, які звычайна патрулюе раён. Марыя дэ ла Энкарнасьён (María Garralón): паліцэйская, якае патрулюе раён разам з Рамералесам. Ізабель Сегура Кана (Eva Isanta): дачка Лурдэс і Адольфа, якая жыве на Канарскіх астравах. Замужам за гінеколагам Марсела, мае дачку. Карлас Вергара (Álvaro de Luna): класны кіраўнік Гільерма і жаніх Лурдэс на некаторы час. Чэнча (Ángel Pardo): баксёр, у пачатку серыяла ён жаніх Пілі, пазней ён працуе афіцыянтам у кафэ насупраць аптэкі. Сустракаецца з усімі асістэнткамі Лурдэс па меры іх працаўладкавання ў аптэку. Каталіна (Ángeles Macua): сяброўка Лурдэс, вядзьмарка і варажбітка, прыкідваецца аргенцінай, хоць на самой справе паходзіць з іспанскай правінцыі. Бягонія (Mercedes Alonso): сяброўка Лурдэс, шапаголік, як і Лурдэс таксама ў разводзе.
Спасылкі «Дзяжурная аптэка» на сайце канала Antena 3 «Дзяжурная аптэка» на сайце «76-82 Энциклопедия нашего детства»
Катэгорыя:Тэлесерыялы Іспаніі Катэгорыя:Сітуацыйная камедыя Катэгорыя:Тэлесерыялы 1991 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на іспанскай мове