Кезгайла-Міхал Валімонтавіч (згадв. ад 1401 да 1448) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Староста вількамірскі (1410), староста жамойцкі (1412—1432, 1440—1441, 1442—1448), кашталян віленскі (1445—1448).

Імя Імя Кесгайла (Кенсгайла) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..

Першая аснова імені ў раннелітоўскія часы, перад заняпадам насавога -n-, мела выгляд Kens-. Звязана звязаны з літ. kęsti (стараліт. kensti) "трываць, цярпець; чакаць; любіць"Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 101, 102. і далей з індаеўрапейскім *kṷenth- "трываць; цярпець"J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 641..

Другая аснова імені Gail-, з ёй вядома пад 60 сучасных літоўскіх антрапонімаў. Яна звязаная са стараліт. gailas «моцны»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88., літ. gailus «гняўлівы», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452..

Імя Кесгайла, такім чынам, мела значыць «трывалы і моцны» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.

Вядомыя звесткі Кезгайла і яго сыны атрымалі ад вял. кн. Казіміра вялікія наданні ў Бакштанскай воласці на Меншчыне (сучасныя Дукора і Смілавічы), а таксама ў Аўкштайціі і Жамойці.Насевіч В. Л. …

Быў жанаты з Гэленаю (невядомага паходжання), меў сыноў Міхала, Яна, Дабяслава і Пятра, ад якіх пайшоў род Кезгайлаў.

Радавод

Літаратура

Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R.7, 1914, nr 1-2; Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Кезгайлы Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Постаці Дукоры