17 cm mittlerer Minenwerfer (17 cm mMW) — 17-см мінамёт, стаяў на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўваўся падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя
Распрацоўка мінамёта пачалася пасля руска-японскай вайны: мінамёт аказаўся эфектыўным для разбурэння ўмацаванняў суперніка ў параўнанні са стандартнай артылерыяй. Для стральбы выкарыстоўваліся 50-кілаграмовыя снарады, што адрозніваліся вялікім запасам выбухоўкі і большай ударнай хваляй у параўнанні са стандартнымі артылерыйскімі снарадамі. Нізкая пачатковая хуткасць палёту дазваляла рабіць тонкія сценкі для снарадаў, пакідаючы больш месца для выбухоўкі. У гады вайны выраблялася новая версія мінамёта з даўжэйшым ствалом, якая атрымала пазначэнне 17 cm mMW n/A.
Баявое прымяненне Для стральбы з лафета мінамёта здымалі колы, а саму гармату ўсталёўвалі ў прынамсі паўтарамятровую яму, якая бараніла экіпаж у выпадку разрыву снарада ў ствале. Нягледзячы на надзвычай кароткі радыус дзеяння, mMW апынуўся вельмі эфектыўным для знішчэння бункераў і іншых палявых умацаванняў. З пачатку вайны колькасць мінамётаў павялічылася са 116 асобнікаў да 2361 асобніка ў 1918 годзе.The data for this weapon differs between sources and cannot be considered definitive. Data provided has generally been for an a/A mortar as given at the US Army Field Artillery Museum, Ft. Sill, Oklahoma
Літаратура
Jäger, Herbert. (2001). German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press. .
Спасылкі 17 cm mittlerer Minenwerfer .
Катэгорыя:Артылерыя калібра 170 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Мінамёты