«XXI стагоддзе» — бізнес-цэнтр у Мінску, размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 169, каля з’езду з МКАД. Першы пабудаваны ў Беларусі бізнес-цэнтр.

Аўтары праекта архітэктары А. Корбут, В. Нікіцін, Зееў Натэс (Ізраіль), Даніэль Бран (Бельгія). Узведзены ў 1998 годзе як адміністрацыйны будынак са станцыяй тэхнічнага абслугоўвання і культурна-бытавымі аб’ектамі. Уведзены ў эксплуатацыю ў 2001 годзе.

Архітэктура Кампазіцыя «XXI стагоддзе» сфарміравана з двух дугападобных у плане аб’ёмаў — 8- і 9-павярховага, пастаўленых на 2-павярховыя стылабаты, выразна чытаецца ў панараме дзякуючы абагульненым формам, выразнаму кантрасту зашклёных і глухіх паверхняў, кампазіцыйнаму рашэнню. Фасады пабудаваны на спалучэнні люстраных паверхняў шклення сіняга тону і глухіх участкаў сцен, лініі злучэння якіх маюць дыяганальныя ступеньчатыя абрысы. Вышынныя карпусы, якія навісаюць над стылабатамі, абапіраюцца на калоны вышынёй у два ўзроўні. Прастора першых двух паверхаў арганізавана з выкарыстаннем двухсветных атрыумаў, ліхтароў верхняга асвятлення.

Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Усіхсвяцкая вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Корбута Катэгорыя:1998 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:Бізнес-цэнтры Мінска Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неамадэрнізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Нікіціна