«Przegląd Wschodni» («Усходні агляд», вымаўляецца як Пшэглёнд всходні) — польскі гістарычны часопіс. Выходзіць у Варшаве з 1991 года, 4 разы на год (нерэгулярна). Галоўны рэдактар — Ян Маліцкі.
Ставіць на мэце асвятленне гісторыі і сённяшняга становішча польскай меншасці на «Усходзе» — землях на ўсход ад цяперашняй дзяржаўнай мяжы Польшчы і ўзаемаадносін палякаў з іншымі народамі рэгіёна, пачынаючы з XIV ст. Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Беларусі. Часопіс змяшчае рэцэнзіі, хроніку навуковага жыцця.
Крыніцы
Літаратура Пшэглёнд всходні // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 13. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы Польшчы Катэгорыя:Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта