Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі (; ,  — , ) — беларускі і расійскі вучоны ў галіне вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).УЧЕНЫЕ ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА

Біяграфія Сяргей Іванавіч Лугоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1912 года ў горадзе Жытоміры ў сям’і вайскоўца. Пасля заканчэння Жытомірскай зямельна-наладжвальнай прафшколы браў удзел у будаванні Крыварожскага металургічнага камбіната.

1932—1937 — студэнт Крыварожскага горнаруднага інстытута і Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў начальнікам шахты і намеснікам галоўнага інжынера рудаўпраўлення трэста «Нікапаль-Марганец».

У студзені 1941 года С. І. Лугоўскі быў залічаны аспірантам Крыварожскага горнаруднага інстытута. Ён паспявае здаць экзамены кандыдацкага мінімуму, але ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па мабілізацыі адпраўляецца ў Севастопаль у дзейны Чарнаморскі ваенна-марскі флот.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. Браў удзел у абароне Севастопаля і Масквы. Пасля вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў як горны інжынер быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі (шахтаў) рэспублікі.

1946—1957 — асістэнт, дацэнт, потым прафесар Крыварожскага горнаруднага інстытута. У сакавіку 1948 года ён паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю па аэрадынаміцы вентыляцыйных сетак, а ўжо ў сярэдзіне 1955 года — доктарскую дысертацыю па вентыляцыі рудных шахтаў пасля масавых выбухаў.

1957—1963 — прарэктар па навуковай рабоце Крыварожскага горнаруднага інстытута, загадчык кафедры рудніковай вентыляцыі і аховы працы, адказны рэдактар зборніка навуковых работ.

1962—1972 — загадчык кафедры цеплатэхнікі Валгаградскага інстытута інжынераў гарадской гаспадаркі, адказны рэдактар зборнікаў навуковых работ, член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.

У 1972 годзе С. І. Лугоўскі пераходзіць на працу ў Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута і становіцца яго першым прафесарам, што адыграла істотную ролю ў ператварэнні філіяла ў самастойную ВНУ — Наваполацкі політэхнічны інстытутНаваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ).

1972—1988 — загадчык кафедры санітарнай тэхнікі і аховы працы НПІ.

1973—1976 — старшыня Камісіі па экалогіі Наваполацкага гарадскога Савета.

1976—1986 — член спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Беларускім політэхнічным інстытуце (г. Мінск)

1988—2000 — прафесар кафедры цеплагазазабеспячэнняКафедра теплогазоводоснабжения и вентиляции , вентыляцыі і аховы паветранага басейна НПІ, а пасля ператварэння ВНУ — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1993).

1995—1999 — член Савета па абароне дысертацый пры Полацкім дзяржаўным універсітэцеИстория кафедры ТГСВ .

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя кірункі С. І. Лугоўскага: аэрадынаміка; рудніковая аэралогія; грамадзянская і прамысловая вентыляцыя; кандыцыяніраванне паветра; пылагазаўлоўліванне; ахова паветранага асяроддзя ў будынках і вонкавага атмасфернага паветра ад забруджвання шкоднымі рэчывамі.

Падрыхтаваў 46 кандыдатаў навук. 7 яго вучняў сталі дактарамі навук.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985); Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961); Ордэн «Знак Пашаны» (1971); Медаль «За абарону Масквы» (1946); Медаль «За абарону Севастопаля» (1942); Медаль «За гераічную працу ў Вялікай Айчыннай вайне» (1946); Ганаровая грамата і нагрудны знак Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў развіцці навукі і тэхнікі і падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі (1982); Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (БелВАК) за дасягненні ў падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых кадраў (1998).

Асноўныя працы За больш чым паўвекавую навуковую, метадычную і педагагічную дзейнасць С. І. Лугоўскі апублікаваў 12 манаграфій; больш 260 навуковых артыкулаў; 22 навучальна-метадычных дапаможнікі; мае 13 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходкі.

Бібліяграфія Луговский С. И. Проветривание шахт после массовых взрывов. — М.: Металлургиздат, 1958. −272 с. Луговский С. И. Проветривание глубоких рудников. — М.: Госгортехиздат, 1962. — 324 с. Луговский С. И. Вентиляция шахт и карьеров/ Г. К. Дымчук, соавт. — М.:Недра,1964. — 308 с. Луговский С. И. Проветривание карьеров воздушно-водяными струями/ В. М. Дубенюк, соавт. — Волгоград: Нижне-Волжское кн. изд-во, 1967. — 132 с. Луговский С. И. Совершенствование разработки и вентиляции рудников / Э. И. Шкута, соавт. — М: Недра, 1968. — 304 с. Луговский С. И. Очистка газов, отходящих от вагранок и электросталеплавильных печей / И. С. Андрианов, соавт. — М.: Машиностроение, 1972. — 142 с. Луговский С. И. Совершенствование систем промышленной вентиляции / Г. К. Дымчук, соавт — М.: Стройиздат, 1991—134с. Луговский С. И. Повышение санитарно-гигиенической, экологической и энергетической эффективности систем вентиляции / Е. С. Луговская, А. П. Шишова, С. И. Пивоварова, соавт. — Новополоцк: ПГУ, 1994. — 120 с.

Гл. таксама Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт Пётр Іванавіч Швед Эрнст Міхайлавіч Бабенка

Спасылкі Афіцыйны сайт ПДУ Наваполацкі політэхнічны інстітут (1968—1993 гг.) УЧЕНЫЕ ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі