П’я́на () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ніжагародскай вобласці і Рэспубліцы Мардовія, левы прыток ракі Сура (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 436 км. Плошча вадазбору 8060 км². Сярэдні расход вады складае 25 м³/с, за 130 км ад вусця, каля сяла Камкіна — 30,3Ретеюм К. Ф. Пьяна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Выток ракі знаходзіцца на мяжы Мардовіі і Чувашыі. Працякае па Прыволжскаму ўзвышшу. Упадае ў Суру за 116 км ад яе вусця, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Шахава. Рэчышча П’яны моцна звілістае. У басейне ракі развіты карст (пячоры, правалы, карставыя азёры). Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Прытокі П’яны: П’янка, Сарга, Саля, Чэка, Ежаць, Кіржэнь, Келя, Умайка, Вадок, Чэргатка, Мерлана, Курач, Шаблін, Кетарша, Аза, Івашка, Піца, Пары, Анда і інш.Река ПЬЯНА // Государственный водный реестр РФ У басейне ракі 1195 азёр агульнай плошчай 16,4 км².

На рацэ горад Сяргач.

Літаратура

Спасылкі Река ПЬЯНА // Государственный водный реестр РФ Ретеюм К. Ф. Пьяна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Мардовіі Катэгорыя:Прытокі Суры (прыток Волгі)