HMS А2 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1902—1904 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 15 сакавіка 1903 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 21 чэрвеня 1904 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Портсмуце. У студзені 1920 года лодка была затоплена пасля таго, як яна села на мелізну ў порце Портсмута. 22 кастрычніка 1925 года яна была прададзена на металалом .
Літаратура
Спасылкі
A Class Coastal Submarine HMS A2 Okręty podwodne typu A Battlecruisers.co.uk
Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу A Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне