Джос () — горнае плато ў Заходняй Афрыцы, на тэрыторыі Нігерыі.

Плато размешчана паміж рэкамі Нігер і Бенуэ Пераважаючыя вышыні 1200—1400 м. Найбольшая вышыня — 1735 м (гара Шэрэ). Плато ўяўляе з сябе астанцавы крышталічны масіў складзены галоўным чынам з эрадзіраваных гнейсаў. Маюцца асобныя гранітныя пікі, конусы патухлых вулканаў, сталовыя горы.

На плато маюцца радовішчы волава, ніобію, танталу.

Тут бяруць пачатак шматлікія прытокі Нігера і рэк басейна возера Чад. Ападкаў за год да 1200—1400 мм. Пашыраны другасныя злакавыя саваны.

Літаратура

Спасылкі Павловский А. Б. Джос-Плато // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. Джос // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Jos Plateau // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Плато Катэгорыя:Геаграфія Нігерыі