Беларускі гістарычны часопіс — беларускі навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс.
Гісторыя Заснаваны ў 1993 годзе. Спачатку выдаваўся 4 разы на год. З 2002 года ўваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». З ліпеня 2003 года выходзіць штомесяц.
Уключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках, мастацтвазнаўстве, педагагічных навуках (агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі, тэорыя і методыка выкладання гісторыі).
Змяшчае матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесійнай гісторыі, гісторыі палітычных партый і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, гісторыі адукацыі, методыцы выкладання гісторыі і іншых, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі.
Галоўныя рэдактары Васіль Фёдаравіч Кушнер (1993—2011) Максім Навумавіч Гальпяровіч (2011—2021) Аляксандр Аляксандравіч Корзюк (з 2022)
Спасылкі
Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1993 годзе