Яўген Канстанцінавіч Дзя́тлаў (нар. , в. Бабы, Пухавіцкі раён — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988).

Біяграфія У чэрвені 1941 г. скончыў школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Восенню 1941 г. далучыўся да партызанскага атрада «Полымя» на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Член КПСС з 1948 года.

Скончыў у 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 1950—1965 гадах працаваў у г. Алма-Ата ў інстытуце «Казгарбудпраект», галоўным архітэктарам горада (1961—1965). Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.

Восенню 1965 г. вярнуўся ў Беларусь. Быў кіраўніком майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект». 1970—1974 гадах галоўным архітэктарам горада. Пасля працаваў галоўным архітэктарам інстытутаў «Белдзіпрагандаль» (1974—1980), «Мінскпраект» (1980—1985). 3 1984 ці 1985 года намеснік старшыні праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Творы Асноўныя работы: у Алма-Аце — жылыя дамы па Камуністычным праспекце і гасцініца «Казахстан» (1954—1961; у аўтарскім калектыве), тэлецэнтр (1956—1959), адм. будынкі Казсаўпрафа (1958—1961, у сааўт.) і Міністэрства сувязі (1958—1962, у сааўт.), Дом прыёмаў Савета Міністраў Казахскай ССР;

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Мінску — праект забудовы мікрараёна Усход 1 (1968—1969, у сааўт.), карэктура генплана (1971) і генплан на 2000 г. Мінска (1980), праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—1968, у сааўт.), універсам «Рыга» (1980) і рэстаран «Свіцязь» (1982, у сааўт.), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра горада (1969—1973, у сааўт.), ПДП Цэнтральнага раёна (1983).

Дакументы дзейнасці (эскізы праектаў, партызанскія малюнкі, артыкулы), біяграфічныя дакументы (характарыстыкі, граматы ды інш.) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабістаВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1970), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Яго праекты адзначаны прэміямі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаўhttp://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=4 , 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект цэнтра Мінска (1968, кіраўнік аўтарскага калектыва).

Сям’я Меў сына Ілью (нар. 1950), таксама архітэктара.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Казахстана Катэгорыя:Архітэктары Алматы