Якуб Зарэмба (, ; 10 ліпеня 1746, Мазовія — 15 студзеня 1809, Полацк Grzebień, Ludwik (Ed.). Encyklopedia wiedzy o Jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564. — s. 787) — каталіцкі дзеяч, педагог, выкладчык Полацкага езуіцкага калегіума.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 верасня 1764 г. Рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1783—1802). У 1802—1809 гг. займаў розныя пасады ў калегіуме. Як рэгент бурсы (музычнай школы) забяспечыў аркестр калегіума багатай калекцыяй музычных інструментаўБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 208.. З 1806 г. і да сваёй канчыны — дарадца Казіміра Астроўскага, правінцыяла Таварыства ІсусаArchivum Romanum Societatis Iesu. Catalogs SJ 1774—1729 .
Літаратура ёБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Езуіты Беларусі