Яўген Кузьміч Казлоў (, Магілёў — 1998) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Магілёве. Скончыў у 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1962 года працаваў архітэктарам АП-4 у інстытуце «Гомельграмадзянпраекце», з 1963 года — старшым архітэктарам, з 1964 года — кіраўніком групы АП-4, з 1966 года — галоўным архітэктарам праектаў, з 1984 года — намеснікам дырэктара па архітэктуры, а з 1998 года — галоўным архітэктарам інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член рэспубліканскай камісіі Саюза архітэктараў БССР. Член КПСС з 1985 года.

Пражываў у г. Гомель. Памёр у годзе.

Творчасць Асноўныя работы: забудова мікрараёнаў № 7, 8, 10 жылога раёна «Аэрадром» (1967—1970), мікрараёны № 11 (1978), № 12 (1979, у сааўтарстве) жылога раёна «Валатава», № 17 (1986, у сааўтарстве), квартала № 35 у Навабеліцы і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўтарстве), комплекс інтэрнатаў завода «Гомсельмаш» (1977—1983) у Гомелі; прымаў удзел у праектаванні мікрараёнаў № 2 Рагачова (1981), № 4 у Рэчыцы, у Светлагорску.

Браў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Рэчыцы і Мазыра.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979), Гомельскага аблвыканкама. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР яму прысвоена званне «Заслужаны архітэктар БССР» (1985).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля