Аляксандр Іванавіч Рэмер ( — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892.
Біяграфія Адукацыя Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў . У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа.
Прафесійная дзейнасць
Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў.
Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах.
У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе ВолагдзеЗаключение старшего врача Вологодской губернской земской управы Ф. Ф. Ульриха и губернского инженера А. И. Ремера в санитарную комиссию городской управы о необходимости дополнительного замощения мостовых в г. Вологде . Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара.
Творчасць
У Гродзенскай губерні
На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты: Заканчэнне будаўніцтва яшчэ двух драўляных цэркваў у Брэсцкім і Кобрынскім паветах. Заканчэнне перабудовы мураванага каталіцкага касцёла ў праваслаўную царкву ў Бельскім павеце. «Каралеўскі» мост на сваях 42 сажаняў даўжыні ў Гродзенскай губерні. Пабудова драўлянай царквы Святой Сафіі ў вёсцы Страдзеч Брэсцкага павета — не захавалася. Пабудова драўлянай царквы ў Блошах. Праект іканастаса для царквы Прападобнай Параскевы Сербскай ў вёсцы Балаце Кобрынскага павета (1880-я)Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76. Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Дзеткавічах Кобрынскага павета (1884). Праект Свята-Ільінскай царквы ў вёсцы Велікарыце Брэсцкага павета (1882) — не захавалася. Праект Свята-Уладзімірскай царквы ў вёсцы Чыжэўшчыне Кобрынскага павета (1884; у суаўтарстве з М. В. РаманавымБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. — С. 291).
У Валынскай губерні
На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным: Капітальны рэмонт і прыбудова да будынка павятовага казначэйства ў горадзе Ковелі (па гатовым праекце). Пабудова дзяржаўных памежных знакаў.
У Волагдзе
У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны:
Будынак для псіхічнахворых на 80 чалавек (па праекце )Историческая справка о Вологодской областной психиатрической больнице у пасёлку Образованная таким образом строительная комиссия поручила непосредственное производство работ гражданскому инженеру Ремеру, и 9 июня 1889 г. в сельце Кувшинове состоялась торжественная закладка новых зданий лечебницы для душевнобольных. . Дом купца Свешнікава. Капітальны рамонт прыходскай царквы. Перабудова мураванага будынка пад прытулак «Яслі». Прыбудова і капітальны рамонт дома купца Бутарава13. Бывший мануфактурный магазин купца Буторова .
Катэгорыя:Архітэктары Волагды Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Украіны