Дзмітрый Васілевіч Гера́шчанка (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся года ў сям’і архітэктараў Васіля Герашчанкі і Любові Усавай. Скончыў у 1974 годзе БПІ. Працаваў у вытворчых майстэрнях камбіната Мастацкага фонда Беларусі (1968—1969), з 1969 у інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць Асноўныя работы: водаахоўная зона Сляпянскай воднай сістэмы і 7 сквераў уздоўж яе (1989, у складзе аўтарскага калектыву; Дзяржаўная прэмія БССР 1989), праект рэканструкцыі парку імя М. Горкага (1978), Парк 60-годдзя Кастрычніка (1986), воднае добраўпарадкаванне ўчастка р. Свіслач (1988). Па яго праектах будаваліся паркі ў Нясвіжы, па праспекце Праўды і па вул. П. Глебкі; левабярэжная частка Камсамольскага возера ў Мінску і інш.

Сям’я Мае двух дачок, Дар’ю і Вольгу, якія таксама працуюць архітэктарамі ў інстытуце «Мінскпраект».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары Беларусі