Кары́мская Сопка, Карымскі (, Карымский) — дзеючы вулкан у Камчацкім краі Расіі, на паўвостраве Камчатка, у сістэме Усходняга хрыбта.
Вышыня Карымскай Сопкі 1486 м. Конус вулкана знаходзіцца ў кальдэры (дыяметрам 5 км) старажытнага вулкана, за 115 км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі. З’яўляецца стратавулканам. Складзены з андэзітаў, дацытаў і андэзіта-дацытаў. Узрост вулкана — 5300 гадоў. Карымская Сопка з’яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў Усходняй вулканічнай зоны Камчаткі. Апошняе вывяржэнне адбылося ў красавіку—маі 2018 г.
Літаратура
Спасылкі Вулкан Карымский // Институт вулканологии и сейсмологии ДВО РАН, KVERT Вулкан Карымский // Институт вулканологии и сейсмологии ДВО РАН, KVERT Karymsky // Global Volcanism Program
Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вяршыні вышынёй ад 1000 да 2000 метраў