Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» — праваслаўны мураваны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1998—2003 гадах па праекце, распрацаваным у 1997—1998 гадах архітэктарамі У. Даніленкам, М. Міклашэвіча, В. М. Батузавай, Т. В. Мікаэлян. Выкананы з цэглы ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Квадратны ў плане выцягнуты па вертыкалі аб’ём малітоўнай залы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага фасада далучана зграбная па прапорцыях шатровая званіца з макаўкай, з тыльнага — паўкруглая апсіда, па баках — прытворы пад арачнымі пакрыццямі. Ніжні крыптавы храм у імя св. велікамучаніка Панцеляімана.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» — https://hram.by/
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жодзіна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Даніленкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Веры Батузавай Катэгорыя:2003 год у Беларусі