«Вялікая розніца» — парадыйнае шоу тэлеканала «Беларусь 1», беларуская версія праграмы «Вялікая розніца». Вядуць праграму вядучыя расійскай і ўкраінскай «Вялікай розніцы» — Іван Ургант і Аляксандр Цэкала.
Спіс выпускаў і пародыі
1 выпуск Выйшаў у эфір 31 снежня 2010 года.
Былі спарадаваныя: Інфармацыйная праграма «Панарама». Пародыя на вядучую Вольгу Курышка. Навагодні тост тэатра «Хрыстафор» (госць — Яўген Крыжаноўскі). Навагодні тост ад Юрыя Дземідовіча. Тэлегульня «Адзін супраць усіх». Пародыя на Георгія і Дзмітрыя Калдунова (госць — Георгій Калдун). Саліст групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок на навагоднім дзіцячым ранішніку. Навагодні тост ад Уладзіміра Ухцінскага (госць — Уладзімір Ухцінскі). Рэклама беларускіх тавараў ад сусветных зорак: Тома Круза, Алы Пугачовай, Адрыяна Чэлентана і Юліі Цімашэнка. Група «Цягні-Пхай», якія зраўняліся з групай «Любэ». Група «J:морс» з працэсам напісання песняў у бібліятэцы (госць — саліст гэта групы Уладзімір Пугач). Альмаматары, якія прыйшлі ў Беларусь: Лёва і Шура з Бі-2, Барыс Маісееў, Сярога, Алёна Свірыдава, Анастасія Стоцкая і Юрый Антонаў (госць — Барыс Маісееў). Навагодні тост ад доктара Дзмітрыя Сайкова з пародыяй на песню «Let’s Get It Started» групы «The Black Eyed Peas». Спявак Аляксандр Саладуха (госць — Аляксандр Саладуха). Удзельнікі «Еўрабачання-2010» з Беларусі — група «3+2» з пародыяй на песню «Buterflies». Тэлеперадача «Што? Дзе? Калі?», у якой бралі ўдзел беларускія знакамітасці. Пародыя на Аляксандра Саладуху, Ірыну Дарафееву і іншых. Дуэт Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай з песняй «Завіруха» (госці — Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская). Навагодні конкурс дзіцячай самадзейнасці. Пародыя на песню «Take Me Out» групы «Franz Ferdinand» (госці — Анатоль Ярмоленка, яго дачка Алеся і яго ўнук Анатоль) «Ранішняя раніца» — мікс з ранішніх шоу. Пародыя на Святлану Бароўскую, Люсю Лушчык, Яўгенія Булку і іншых (госць — Святлана Бароўская). Ларыса Грыбалёва, Аляксандр Глеб, Анжаліка Агурбаш, Руслан Аляхно са сваімі моднымі трэндамі (госць — Ларыса Грыбалёва, Анжаліка Агурбаш і Руслан Аляхно). Група «Песняры» ў поўным складзе (госці — Ігар Пяня і Валерый Дайнэка былі ў студыі, але не запрошаны)
Спасылкі Старонка праграмы на сайце Першага беларускага канала
Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:Тэлевізійныя гумарыстычныя праграмы