Ю́рый Алякса́ндравіч Газі́нскі (нар. 20 ліпеня 1989, Камсамольск-на-Амуры, Хабараўскі край, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца екацярынбургскага «Урала». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2016—2020).
Клубная кар’ера Нарадзіўся 20 ліпеня 1989 года ў горадзе Камсамольск-на-Амуры. Пачаў займацца футболам у шасцігадовым узросце ў родным горадзе Камсамольск-на-Амуры. У жніўні 2007 года дэбютаваў ускладзе мясцовага клуба «Змена» у другім дывізіёнеГульцом "Краснадара" стаў Юрый Газінскі . Улетку 2010 года перайшоў у «Прамень-Энергію». Пасля вылету каманды ў другі дывізіён, папоўніў склад маскоўскага «Тарпеда», за якое выступаў на працягу ўсяго сезона 2012/13 гадоў. 31 мая 2013 года «Краснадар» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракту з гульцом. 17 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Лізе Еўропы у матчы супраць эстонскага клуба «Калева» з Сіламяэ (4:0), здолеўшы вызначыцца забітым мячом. Усяго за краснадарскую каманду згуляў больш за 200 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
У маі 2022 года стала вядома, што Газінскі пакідае «Краснадар» па заканчэнні сезона 2021/22. У жніўні 2022 года паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з екацярынбургскім «Уралам».
Міжнародная кар’ера У жніўні 2015 года выклікаўся ў лагер зборнай Расіі для падрыхтоўкі да матчаў кваліфікацыі Чэмпіянат Еўропы 2016 года супраць Швецыі і Ліхтэнштэйна. 31 жніўня 2016 дэбютаваў у зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі. Зараз правёў у форме галоўнай каманды краіны 5 матчаў.
У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка канфедэрацый 2017 года ў Расіі, дзе, зрэшты, на поле не выходзіў.
У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатнім для яе чэмпіянат свету.
Дасягненні «Змена» (Камсамольск-на-Амуры) Сярэбраны прызёр зоны «Усход» Другога дывізіёна: 2008 «Краснадар» Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (3): 2014/15, 2018/19, 2019/20 Фіналіст Кубка Расіі: 2013/14
Асабістае жыццё У 2015 годзе Юрый Газінскі ажаніўся са стылістам праекта «Модны прысуд» Аляксандры Івановай. У 2016 годзе ў мужа і жонкі нарадзілася дачка.
Адукацыя У 2011 годзе скончыў бакалаўрыят у далёкаўсходнім Федэральным універсітэце па спецыяльнасці «Фізічная культура», а затым у 2013 годзе — магістратуру па спецыяльнасці «адаптыўнае фізічнае выхаванне» .
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Змена Камсамольск-на-Амуры Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург