Красная Палянакарта Краснадарскага края — () — пасёлак гарадскога тыпу (з 1950 года), падначалены Адлерскаму раёну горада Сочы (гарадской акругі горад-курорт Сочы) Краснадарскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Краснапалянскай пасялковай акругі. Месца правядзення спаборніцтваў XXII Зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Гісторыя Заснаваны ў 1869 годзе як паселішча Раманаўскае (неафіцыйна называўся Царскай Палянай). Сучасную назву атрымаў не пазней 1938 года.
Геаграфія Пасёлак размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Мзымта, за 38 км ад узбярэжжа Чорнага мора на вышыні больш за 500 метраў над узроўнем мора. Знаходзіцца за 64 км на паўднёвы ўсход ад Цэнтральнага Сочы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Краснадарскага края Катэгорыя:Курорты Расіі