Пералом — поўнае парушэнне цэласнасці косці. Адрозніваюць пераломы траўматычныя (ад уздзеяння механічнай сілы) і паталагічныя (пухліна, запаленне і інш.). Можа суправаджацца пашкоджаннем нервовых канцоў або ствалоў, буйных сасудаў, скурных покрываў, інфіцыраваннем раны. Пашкоджанне крывяносных сасудаў пры пераломе вядзе да крывацёку, часам да развіцця дэкампенсаванай ішэміі тканкі і інш. Пераломы бываюць адкрытыя, закрытыя (скура не пашкоджваецца), са зрушэннем і без зрушэння. Асноўная клінічная праява — паталагічная рухомасць косці. Іншыя праявы залежаць ад лакалізацыі пералому (на чэрапе, пазваночніку, канцавінах і інш.). Асноўныя метады дыягностыкі — рэнтгенаграфія. Лячэнне кансерватыўнае (гіпсавыя павязкі, лёгкія шыны, выцяжэнне), хірургічнае. Часам патрабуецца з дапамогай шрубаў і металічных прутоў.

У дзяцей пераломы могуць адбывацца як на целе косці, так і на , дзе адбываецца рост косці ў даўжыню. Часта дзіцячыя пераломы косці няпоўныя — гэта значыць, што косць не пераломліваецца поўнасцю, а толькі надломваецца з аднаго боку.

Гаенне У месцы пералому косці ўтвараецца згустак крыві, праз які прарастаюць новыя сасуды, адбываецца міграцыя . вырабляюць нерастваральныя крышталікі гідроксіапатыту, утвараючы касцявы матрыкс. У ходзе стварэння касцявой тканкі на месцы пералому паўстае касцявы мазоль.

Крыніцы

Літаратура