Кітойкарта Бураціі — (; ) — рака ў Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток Ангары. Даўжыня 316 км, плошча басейна 9190 км². Бярэ пачатак двума вытокамі: Самарта і Урда-Улзыта з Кітойскіх Гальцоў (Усходні Саян), цячэ паміж імі і Тункінскімі Гальцамі. У ніжнім цячэнні даліна шырокая і забалочаная. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Сярэдні гадавы расход ў вусці каля 115 м³/с, найбольшы 2340 м³/с. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка, ускрываецца ў канцы красавіка-пачатку мая. На Кітоі — горад Ангарск.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Ангары Катэгорыя:Водны турызм ва Усходняй Сібіры