Мар’ян Шарэц (; нар. 2 снежня 1977) — славенскі палітык і акцёр, кандыдат у Прэзідэнты ў кастрычніку-лістападзе 2017 года. Прэм’ер-міністр Славеніі з 17 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2020.
Біяграфія Шарэц нарадзіўся 2 снежня 1977 года ў Любляне (Славенія, Югаславія). У 2001 годзе скончыў Акадэмію Тэатра, радыё, кіно і тэлебачання пры Люблянскім універсітэце. З наступнага года актыўна працаваў на нацыянальным тэлебачанні RTV Slovenija. Выступаў у камедыйным амплуа і палітычнай сатыры на радыё-шоў «Радыё Га-Га» і тэлевізійным шоў «хры-бар» Сашо Хрыбара. Адлюстроўваў выдуманага персанажа Івана Серпенціншыка, бурклівага вясковага жыхара з верхняй Крайны. Акрамя гэтага, імітаваў многіх вядомых людзей: былога славенскага прэзідэнта Янеза Дрноўшака, Усаму бін Ладэна, Фідэля Кастра, вядомага славенскага палітыка Антона Ропа, славенскіх прэм’ер-міністраў Янеза Яншу і Андрэя Баюка. Працаваў як журналіст і рэдактар.
Палітычная кар’ера У 2010 годзе Шарэц удзельнічаў у мясцовых выбарах мэра (жупана) горада Камнік у цэнтральнай Славеніі. Яму ўдалося скончыць другім у 1-м туры і перамагчы ва 2-м. ён быў членам левацэнтрысцкай партыі «Пазітыўная Славенія». У 2014 годзе ён быў пераабраны мэрам ўжо ад уласнага спісу Мар’яна Шарэца, атрымаўшы 2/3 галасоў у 1-м туры. Стаўшы выбарным дзеячам, Шарэц сышоў з акцёрскай прафесіі і цалкам аддаў сябе працы мэра.
У маі 2017 года Шарэц абвясціў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Пры напамінку яму сродкамі масавай інфармацыі аб яго камедыйным акцёрскім мінулым, ён заявіў, што разглядае функцыі прэзідэнта як сур’ёзныя. Шарэц крытыкаваў прэзідэнта Борута Пахара за тое, што апошні разглядаў сваю пазіцыю як «знакамітасць». У кастрычніку 2017 года ў 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў Шарэц атрымаў 25 % галасоў і выйшаў у 2-й турhttp://www.rtvslo.si/slovenija/mmczivo-volilni-dan-v-sliki-in-besedi/435851. У 2-м туры атрымаў 47 % галасоў, саступіўшы Боруту Пахару, які быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Славеніі.
17 жніўня 2018 года Шарэц 55 галасамі быў абраны прэм’ер-міністрам Славеніі. Супраць яго ў парламенце прагаласаваў 31 дэпутат.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Славеніі