Ко́сью () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).

Даўжыня ракі 259 км. Плошча вадазбору 14 800 км². Сярэдні расход вады за 45 км ад вусця складае 120Рулёва С. Н. Косью // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Аб’ём сцёку — 3,787 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Прыпалярнага Урала. Упадае ў Пячору за 206Река КОСЬЮ // Государственный водный реестр РФ км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, са скалістымі берагамі, парогамі, перакатамі і шырынёй рэчышча ад 10 да 100 м. На раўнінным участку рэчышча пашыраецца да 100—150 м, берагі паніжаюцца. У ніжнім цячэнні шырыня Косью дасягае 250—500 м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.

Сярод прытокаў Косью: Манарага, Капкан-Вож, Нідысей, Індысей, Зыбкылан’ёль, Вангыр, Герткартаёль, Магарын’ёль, Лынчар’ёль, Юс’ёль, Лызаю, Лыаю, Кымбаж’ю, Кажым, Чорная, Вялікая Сар’юга, Малая Сар’юга, Вялікая Інта, Неча, Малая Інта і інш. У басейне ракі больш за 2000 невялікіх азёрКосью // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Літаратура Ко́сью //

Спасылкі Река КОСЬЮ // Государственный водный реестр РФ Косью // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Рулёва С. Н. Косью // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Басейн Пячоры