Міхалова () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).
Гісторыя У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі МіхаловаУправление культуры Мингорисполкома:Именослов столицы, у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.Зорныя ночы падземкі, Мінскі кур’ер, № 105, 4 жніўня 2010 года Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года Адкрыты новыя станцыі Мінскага метро у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Мінску