Вяльмо́ () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, левы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 33 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 225Иванов В. В. Вельмо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку 7,101 км³/год. Рака бярэ пачатак і працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 282 км ад яе вусця. Даліна ракі шырокая і ўрэзаная. Рэчышча пераважна слаба звілістае, з лукавінамі. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 220 км ад вусця.

Асноўны прыток — Тэя (левы). Сярод прытокаў: Ірынчымо, Гулюма, Бугарыкта, Вайвіда, Мукуя, Вялікая Нірунда, Енгіда, Туктарма, Чапа, Тунга, Арцельная, Верхняя Русалка, Хвойная і інш. У басейне ракі 272 возеры агульнай плошчай 6,23 км².

Каля ракі пасёлак Вяльмо.

Літаратура Вельмо //

Спасылкі Река Вельмо // Государственный водный реестр РФ Vel’mo At 7 km nizhe ust’ya Teya // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Иванов В. В. Вельмо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Енісея